Конкурс "Лучший знаток белорусской литературы"

Lenus"
6/30/2007, 1:53:42 AM
нескладанае пытанне :)

Не далёка і не блізка,
не высока і не нізка

адбылася дзея гэта
у пачатку самым лета.

Летні дзень такі прыгожы!
Хто у хаце ўседзець можа?

Дзеці ўсе на панадворку.
Іх вясёлыя гаворкі,

смех і песні чутны вокал,
узлятаюць пад аблокі.

Паспявалі, падурэлі,
пагулялі, пасядзелі.

верш завецца гэтак жа, як і зборнік яго вершаваных казак для дзяцей :)
успомніце аўтара і назву верша, калі ласка
DELETED
7/1/2007, 1:28:21 AM
успомніце аўтара і назву верша, калі ласка

Напэўна гэта "ЦУДОЎНАЯ ЗНАХОДКА" Уладзіміра Дубоўкі

.....
Скарбам ён сваім паможа
казак шмат стварыць прыгожых.

Будуць весці зноў гаворкі
і лісіцы, і вавёркі.

Заспяваюць птушкі хорам,
пойдуць хвалі праз азёры.

Навядзе парадкі вожык
на дарожках, ля дарожак.

З барабанам пойдуць зайцы,
каб смялей з ваўком змагацца.

Ўсе быліцы-небыліцы
прынясе да нас лісіца...

Гэта дасць праз час кароткі
ім цудоўная знаходка. wink.gif
Lenus"
7/3/2007, 7:38:56 PM
(Serge_t @ 30.06.2007 - время: 21:28) Напэўна гэта "ЦУДОЎНАЯ ЗНАХОДКА" Уладзіміра Дубоўкі

Дакладна wink.gif
DELETED
7/4/2007, 1:48:21 AM
.........................
Праўда, што таіцца,
Быў i мой чарод:
Два разы на жыцці
Выйшаў я ўпярод.

Узбунтаваў я вёску.
Ой, быў цяжі год!
Прыязджае прыстаў:
—Выхадзі ўпярод!

Гэта ты, мярзавец,
Ўзбунтаваў народ?
Гэй, гарадавыя!
Даць яму ўпярод!

Па гэтых апошніх радках дайце назву верша і імя аўтара.
Lenus"
7/4/2007, 3:09:26 AM
Якуб Колас "Асадзі назад!"
DELETED
7/4/2007, 4:22:36 AM
(Lenus' @ 03.07.2007 - время: 23:09) Якуб Колас "Асадзі назад!"
Шустра, давай наступнае wink.gif
Lenus"
7/4/2007, 6:15:52 AM
Гэта даволі знакамітае, хоць і першае, апавяданне аўтара.
Сюжэт яго - сон стомленага селяніна. Гэта быў алегарычны сон, у якім аўтар дае адказ на адвечнае пытанне сялянства аб зямлі. Сон з сімвалічным фіналам: "разоры стаяць, поўныя крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні... I раздаецца ціха ясны голас: «Мы— сіла! Мы— права!.."

Назавіце аўтара і назву твора :)
Tekken
7/4/2007, 12:26:04 PM
Цетка "Прысяна над крывавымi разорамi"
Lenus"
7/4/2007, 10:26:47 PM
(Tekken @ 04.07.2007 - время: 08:26) Цетка "Прысяга над крывавымi разорамi"
Дакладны адказ. Задавайце свае пытанне :)
Tekken
7/5/2007, 3:22:13 AM
(Прошу прощения, что по русски) Стихи этого поэта печатались в 20-ых годах прошлого века, однако в одном из самых известных своих произведений этот поэт как бы "ненароком" предсказал Чернобыльскую трагедию:

О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.

Назовите автора и желательно еще и произведение
Lenus"
7/5/2007, 4:19:21 AM
Уладзімір Дубоўка "О Беларусь, мая шыпшына..."
agosten
7/5/2007, 4:36:22 AM
Эх, как конкурс-то пошел... Если бы так с самого начала.
Ответ, разумеется, верный. И право задать вопрос - у Lenus'
DELETED
7/6/2007, 11:05:21 PM
Оговаривалось, что конкурс продлится до 5 июля.
Завтра принимается последний вопрос. В Воскресенье тема закрывается для подсчета голосов и награждения победителей. После награждения будет открыта в виде игры.
agosten
7/7/2007, 12:03:26 AM
Падводзім вынікі. Пакуль што яны такія:
Serge_t. - 6
Camalleri - 1
Tekken - 10
ferz2 - 2
Yellowrose - 6
Italinka - 4
Lenus' - 5

Пакуль што першая тройка выглядае так: Tekken,Serge_t, ды Yellowrose і Lenus'
Lenus"
7/7/2007, 10:25:17 PM
Некалькі частак гэтага твора складаюцца з пісьмаў. У адным з іх хлопец расказвае, як пазнаёміўся з цудоўнай дзяўчынай, што з таго часу для яго папрыгажэў свет. Другое пісьмо - пісьмо да дзяўчыны - напоўнена пяшчотай і радасцю. Таксама хлопец атрымлівае лісты з дому, у якіх ня вельмі прыемныя навіны: усе ведаюць пра яго пачуцце да той дзяўчынкі, пісьма іх чытаюць на вячорках і смяюцца...

Твор? Аўтар?
Tekken
7/8/2007, 4:46:22 PM
Максім Гарэцкі "У чым яго крыўда?"
Lenus"
7/8/2007, 6:39:59 PM
(Tekken @ 08.07.2007 - время: 12:46) Максім Гарэцкі "У чым яго крыўда?"
Дакладна :)
Tekken
7/8/2007, 9:52:19 PM
Главный герой этой поэмы - мастер резьбы по дереву, который вступает в конфликт с епископом, главной проблемой мастера было то, что он для церкви вырезал святых и апостолов похожих на простых людей...
Произведение? Атвор?
Lenus"
7/8/2007, 10:18:32 PM
«Люцыян Таполя» Максім Танк
DELETED
7/9/2007, 1:29:57 AM
Итак подводим ИТОГИ:

Tekken - 11
Yellowrose - 6
Lenus' - 6
Serge_t. - 6
Italinka - 4
ferz2 - 2
Camalleri - 1



Так как участников не так уж и много, то из Казны награждается только первое место. Yellowrose и Lenus' получают поощрительные призы по 25 сексо от меня. Также Агостен обещал от себя накинуть победителю. Победитель будет награжден Орденом форума Беларуси (первым)

В ближайшее время переведу всем призы.

Тема будет продолжена в качестве Игры. Периодически будут подводится итоги и награждаться самый активный участник.