Конкурс "Лучший знаток белорусской литературы"

Tekken
5/31/2007, 3:28:40 AM
"Там, дзе сёння стаяць муры Магілёва, калісьці "драмала пушча ў сотні гоняў". У ёй жыў Машэка, "разбойнік страшны на ўвесь мір".
Даўней было шмат асілкаў. Машэка "дзіцём нясці ўжо мог калоду, якой трох сталых - не маглі". Аднак па натуры ён быў ціхі і лагодны. Змяніўся хлопец, "да крыві людской стаў ласы, сваё пакінуўшы сяло", праз дзяўчыну.
Машэка і Наталька былі аднагодкі. Сябравалі ў дзяцінстве, а "пасля і самі не спазналі", як прыйшло каханне. "Наталька ў вёсцы між сваімі найпрыгажэйшаю была". Не адзін хлопец ціха ўздыхаў па ёй, зайздросцячы Машэку............."
Назавiе твор i аутара?
DELETED
5/31/2007, 3:45:37 AM

"Магіла Льва" Янка Купала.
Tekken
5/31/2007, 4:02:48 AM
Уй как быстро, давай пытай
DELETED
6/1/2007, 1:23:42 AM
Назавіце твор Максім Гарэцкага, у якім дзед Яхім наказвае галоўнаму герою (Архіпу):

«...Чытай, галубец, у кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі... А другое: часцей у роднае гняздзечка залятай, дык не будзе так яно здавацца табе страшным... Адным енкам ды стагнаннем бядзе людзей не паможаш... Помні, што каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць...»
ferz2
6/1/2007, 5:13:18 PM
"Роднае карэньне"
DELETED
6/1/2007, 6:51:45 PM
(ferz2 @ 01.06.2007 - время: 13:13) "Роднае карэньне"
Дакладна, давай сваё пытанне
ferz2
6/2/2007, 1:39:22 AM
Гэй, збірайцесь, крывіцкія дзеці,
пад народны, пад горды наш сьцяг!
Воля Краю нам зоркаю сьвеціць,
яго шчасьце -- у нашых руках!

Мы за волю крывіцкіх прастораў,
мы за спадчыну нашых дзядоў
аддамо, каб насыціўся вораг,
жыццё наша і нашую кроў.


Подсказка: написано в 1941 году. Кто поэт?
Tekken
6/2/2007, 3:41:12 AM
Ларыса Геніюш
ferz2
6/2/2007, 5:24:08 AM
Точно!!! Твой вопрос!
agosten
6/2/2007, 11:28:51 PM
(ferz2 @ 29.05.2007 - время: 23:22) Прошу прощения если не в тему. Не мог бы кто-нибудь выложить полный текст "Пагони" Максима Багдановича.
ПАГОНЯ

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць:
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся
За Тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі Цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх, - бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...

Маці родная, Маці-Краіна,
Не усцішыцца гэтакі боль!..
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь.

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

"Максiм Багдановiч, 1913

Воть, пользуйся, пока я добрый.
Tekken
6/3/2007, 4:09:25 AM
Твор пра хлопчыка, якi быу не такi як усе biggrin.gif
"На каменьчык сядзе ў збожжы,
Не схіснецца і маўчыць,
Ловіць сэрцам спеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць,
Як зазвоняць, заіграюць
Мушкі, конікі, жучкі.."
назавiце аутара i твор
Yellowrose
6/3/2007, 4:55:38 AM
(Tekken @ 03.06.2007 - время: 00:09) Твор пра хлопчыка, якi быу не такi як усе biggrin.gif
"На каменьчык сядзе ў збожжы,
Не схіснецца і маўчыць,
Ловіць сэрцам спеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць,
Як зазвоняць, заіграюць
Мушкі, конікі, жучкі.."
назавiце аутара i твор
Я.Колас "Сымон-музыка"
Tekken
6/3/2007, 5:11:50 PM
Верно, красавица, задавай вопрос.
А вот товарищ Agosten, когда итоги будете подводить?
DELETED
6/3/2007, 5:25:42 PM
А вот товарищ Agosten, когда итоги будете подводить?

Давай промежуточные. Хоть глянем кто участвует.
А вообще мне нравится. Даж не как конкурс а как игра получается какая то.
Так как людей в принципе немного. Наградим только первое место, остальные получат поощрительные призы. После подведения итогов скажу какие.
agosten
6/4/2007, 9:40:18 PM
Ну, папярэднія так папярэднія. Толькі прашу прабачэння за памылку ў мінулых падліках. Падманула тое, што пытанне задаваў Camalleri. На самой справе праівльны адказ даў Serge_t. Цяпер да падлікаў аднёсся ўважлівей, і памылкі быць не павінна.

Serge_t. - 5
Camalleri - 1
Tekken - 7
ferz2 - 1
Yellowrose - 6
Italinka - 3

Калі ўсё ж нейкія пытанні будуць - выказвайце прэтэнзіі, буду разглядаць.
ferz2
6/6/2007, 5:51:08 AM
И чего? на этом все кончилось?
DELETED
6/7/2007, 2:07:07 AM
(ferz2 @ 06.06.2007 - время: 01:51) И чего? на этом все кончилось?
Нет, не закончилось.
Просто Yellowrose пока не имеет возможности задать вопрос.
Вопрос будет задан организатором конкурса.
(Если сегодня не будет, значит завтра я задам вопрос).
Так что конкурс-игра продолжается.
agosten
6/7/2007, 9:01:16 PM
Ад Сяргея пытання пакуль што не паступала, таму зноў выступлю я. Зноў даю верш. Не патрэбна здагадвацца, хто аўтар, не патрэбна ведаць, як называецца твор, патрэбна толькі сказаць, каму гэты верш прысвечаны.

На гасцінцах бярозы
Зусім пачарнелі ад ветру.
Дзіч і глуш безнадзейная,
Бураломныя хвояў кражы,
На лясным раздарожжы
Капліца праткнулася ў нетрах,
І хрыстос сем стагоддзяў
Вісіць на пахілым крыжы.

Праз акенца сляпое
Шэры дожджык глядзіцца у хату,
У якой дагарае,
Бы ў небе асеннім зара,
Непатрэбная старасць
Адстаўнога паўстанца-салдата,
Невядомага генія,
Беларускага песняра.
Дагарае жыццё.
Хто на ўлонне старому прытуліцца?
Ні дзяцей, ні нашчадкаў,
Даўно праляцела вясна,
Прагрымела паўстаннем,
Прайшла праз зялёную вуліцу,
Згасла ў цяжкай салдатчыне...
Мусіць у рабстве сканаць.

Мог бы славай грымець
Сярод годных паэтаў Еўропы, -
Гвалтам спуталі ногі,
Трымалі ўвесь час за руку.
Што пакіне ён?
Вершык у памяці хлопаў,
Кандэлябру ў касцёле
Ды кроў на гарачым пяску.

А ў краіне так цяжка
(Асіны ад ганьбы палаюць),
І над ёй фанабэрыцца
П'яны, разбэшчаны гун.
Як пры князю Ўсяславе -
Дзень вялікі, а луста малая.
Як пры князю Ягайле -
На кожную спіну бізун.

Абжыраюць удоў,
П'юць з гарэлкай сірочыя слёзы,
Тлустым задам расселіся
На паднявольнай зямлі,
На шлагбаумы мёртвыя
Пассякалі жывыя бярозы
На шпіцрутэны гнуткія
Запаветныя вербы звялі.

Беларусь мая, сонца,
Дарагая і родная маці!
На якіх раздарожжах
Згубіла ты шчасце сваё?
Ці удасца хоць дзецям
Шчаслівага дня дачакаці
Пасля мужнасці гэткай,
Пасля столькіх крывавых баёў?

Цень паўстання народнага,
Дзень светлай волі Крашына!
Я таксама пакутваў
За гэту зямную юдоль...
О, чаму ты, кажан,
Не крануў мяне ў годы дзяцінства,
Каб не вырасла сэрца,
Каб вочы не бачылі боль?

Мы чакалі свабоды,
І касілі нас кулямі роты,
Ў ланцугі нас кавалі,
Каб пад палкай нам быў карачун.
Узялі мае вершы,
Ўзялі маіх дзетак гаротных.
Вершы, бедныя вершы
Пад чырванню сургучу!

Край сагнуўся ў спіне,
Край баіцца размовы пра волю,
Край згубіў сваю мову
І матчынай песні напеў...
Нельга верыць у бога,
Калі ён такое дазволіў.
Цяжка верыць у люд свой,
Калі ён такое сцярпеў.

І няўжо не ўваскрэсне
Забытая родная мова
Не на тое, каб енчыць,
А каб крыкнуць да ўсіх на зямлі:
"Ўстаньце, хлопы, да зброі!
Ліце кроў для вялікай любові,
Каб на гэтай крыві
Небывалыя кветкі ўзраслі!"

Не учуем адказу,
Усё больш нахіляюцца хаты,
Ўсе маўчаць ад пялёнак:
Мужыкі, дзецюкі і дзяды...
Пройдзе некалькі месяцаў -
Прах самотны старога салдата
Хапатліва знясуць
На глухія, старыя клады.
О, як хочацца волі!
Жаданая воля, ты чуеш?
Асвяці мне усмешкай
Апошнія дні у жыцці.
Ты маўчыш?
Ты не чуеш?
Можа, ў дзень, калі ты запануеш,
Верас будзе стагоддзі
З разбітага сэрца расці.

Беларусь,
прачынайся!
Я цябе абуджаю!
Ты павінна прачнуцца,
Не праспі сваё шчасце ўначы,
Я гукаю цябе,
Дарагая, святая!
Адкажы ж, мая родная,
Не маўчы!..
Паміраю і веру:
Калісьці над светлымі водамі,
Над свабоднай зямлёю
І над Белаю Руссю маёй
Шчасце сонцам заззяе,
І слова нашчадка свабоднага
Мае раны загоіць
Гаючай жывою вадой.
ferz2
6/8/2007, 5:25:18 AM
А посвящается это стихотворение Владимиру Короткевичу. Написал его Павлюк Багрым.
agosten
6/10/2007, 7:03:37 PM
Амсаль правільна. Таму што напісаў верш Уладзімір Караткевіч, а прысвечаны Паўлюку Багрыму. Адказ залічым за правільны. Задавай сваё пытанне.